Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Усё больш фірм пераходзіць на дыстанцыйную працу

03.01.2021 09:45
Гэта вынікае з апошняга даследавання «Каранападлік у абшары малых і сярэдніх прадпрыемстваў», якое правяла Нацыянальнае даўгавое агенцтва.
Ілюстрацыйны здымакImage by tookapic from Pixabay/CC0

У параўнанні з папярэднім годам павялічыўся працэнт кампаній з абшару МСП, здольных часткова або цалкам рэалізаваць сваю дзейнасць у рэжыме працы дыстанцыйнай. Гэта дэкларуюць больш за 52 працэнты прадпрымальнікаў. Акрамя таго, амаль 77 адсоткаў з іх у большай ці меншай ступені ўкаранілі дадзеную мадэль працы. Двума месяцамі раней згаданы адсотак быў менш за 42%.

Прадпрымальнікі маюць шмат ідэй, як арганізаваць працу ў час пандэміі. Самы папулярны рэжым - 3/4 супрацоўнікаў працуе ў офісе, а 1/4 працуе дыстанцыйна, у кожнай пятай кампаніі палова каманды працуе ў рэжыме хатняга офіса. Гэта рашэнне часцей за ўсё выкарыстоўваюць мікра прадпрымальнікі і гандлёвыя кампаніі. Менш за 13% прадпрымальнікаў абралі мадэль, пры якой 3/4 супрацоўнікаў працуе дома.

Даследаванне «Каранападлік у абшары малых і сярэдніх прадпрыемстваў» таксама паказала, што больш за 36 адсоткаў прадпрымальнікаў перакананыя, што сітуацыя нармалізуецца настолькі, што ўвесь персанал зможа вярнуцца на працу у офіс.

Аднак гэта будзе вяртанне ў іншую рэальнасці, бо пандэмія спрыяла папулярызацыі дыстанцыйнай працы. І хаця напачатку такі працоўны рэжым уводзіўся ў першую чаргу дзеля забеспячэнне бяспекі супрацоўнікаў, аказалася, што для прадпрымальнікам такое рашэнне можа быць фінансава выгадным.

Кожны пяты прадпрымальнік плануе выдаткаваць сэканомленыя на арэндзе офісных плошчаў і камандзіроўкам грошы на новыя тэхналогіі і ўдасканаленне ІТ.