Беларуская Служба

Сяргей Маркаў: Беларусь і Расія? Будзе як у Еўрасаюзе

06.12.2019 14:07
Расійскі палітолаг каментуе планаванае паглыбленне інтэграцыі паміж Беларуссю і Расіяй.
          .
Аляксандр Лукашэнка звяртаецца да беларускага народа і Нацыянальнага сходу ў Мінску.PAP/EPA/NIKOLAI PETROV /BELTA /POOL

Лідары Беларусі і Расіі будуць гаварыць пра супольную валюту, сумесны парламент і цану на расійскую нафту, пераконвае ў размове з журналістам выдання Rzeczpospolita Русланам Шошынам палітолаг, прыхільнік Крамля і член Сацыяльнай рады Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Сяргей Маркаў.

„Я мяркую, перш за ўсё, што прэзідэнты будуць казаць пра імкненне ўвядзення адзінай валюты. Па-другое, будуць абмяркоўвацца пытанні, звязаныя са зніжэннем кошту расійскіх энергарэсурсаў для Беларусі. Па-трэцяе, будзе закранацца тэма праблем беларускіх вытворцаў на расійскім рынку. Размова пойдзе таксама пра стварэнне сумеснага парламента ў рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі(…) Дума і Палата прадстаўнікоў застануцца, але частку сваіх паўнамоцтваў яны перададуць сумеснаму парламенту. Гэтыя кампетэнцыі могуць паступова павялічвацца”, - кажа пракрамлёўскі палітолаг.

„Лукашэнка пасылае Маскве сігнал, што ён будзе захоўваць сваю сацыяльна-эканамічную мадэль і сваю ўладу ў краіне. Ён сігналізуе, што беларуска-расійская інтэграцыя можа адбывацца толькі пры ўмове, што ён застаецца прэзідэнтам Беларусі” – тлумачыць Маркаў.

Ён згаджаецца, што Расія хоча моцна прывязаць Беларусь, каб яна не ішла па шляху Украіны.

„У гэтым нешта ёсць, але Расія глядзіць на праблему больш шырока. У любым выпадку, для Лукашэнкі ісці па ўкраінскім шляху азначала б дзяржаўны пераварот і звяржэнне яго ўлады. Расія гэтага не хоча, але і ў Мінску гэтага ніхто таксама не хоча”, - пераконвае Сяргей Маркаў у інтэрвію выданню Rzeczpospolita.

аз