Беларуская Служба

Супрацоўнікі паліцыі канфіскавалі 1,2 тоны г.зв. таблеткі згвалтавання

05.08.2019 12:06
Такім чынам, быў ліквідаваны канал перадачы гэтага наркотыку з Кітая ў Літву і далей у краіны Заходняй і Паўднёвай Еўропы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnepixabay/Vnukko

Супрацоўнікі Цэнтральнага бюро расследаванняў паліцыі CBŚP канфіскавалі больш за адну тону GBL – г.зв. таблеткі згвалтавання. Такім чынам, быў ліквідаваны канал перадачы гэтага наркотыку з Кітая ў Літву і далей у краіны Заходняй і Паўднёвай Еўропы. Небяспечнае рэчыва знаходзілася ў кур'ерскіх перавозках. З перахопленага тавару можна было б падрыхтаваць амаль 2,5 мільёна штук г.зв. таблеткі згвалтавання. Следчыя паведамілі, што злачынцы дзейнічалі пад сцягам зарэгістраванага прадпрыемства.

Прэс-сакратар Цэнтральнага бюро расследаваньня Івона Юркевіч сказала Польскаму радыё, што на след кантрабандыстаў натрапілі супрацоўнікі паліцыі Жэшаўскага аддзялення CBŚP на поўдні Польшчы.

- Усё паказвае, што ў справу замяшаныя грамадзяне некалькіх краін: Польшчы, Нідэрландаў і Літвы. Кур’ерскія фірмы дастаўлялі пасылкі ў еўрапейскія дзяржавы, а адгэтуль - у іншыя краіны, таксама ў Польшчу, а нават у краіны Паўночнай Амерыкі ці азіяцкія краіны.

Затрыманым выстаўлена 20 абвінавачанняў аб парушэнні законаў супраць распаўсюду наркаманіі. Усім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

GBL – небяспечнае псіхаактыўнае рэчыва, якое выклікае, між іншым, стан комы, кароткачасовую амнезію і страты прытомнасці. Яго перадазіроўка або спалучэнне з алкаголем можа прывесці да смяротнага зыходу.

яс