Яшчэ тры чалавекі патанулі ў Польшчы за апошнія суткі. З пачатку года 252 чалавекі страцілі жыццё ў вадзе. Урадавы цэнтр бяспекі заклікае быць асцярожным.
Частая прычына ўтаплення – алкаголь, – кажа Божэна Высоцкая з Урадавага цэнтра бяспекі, і заклікае купацца на вызначаных месцах, дзе ёсць выратавальнікі, і просіць не скакаць у ваду ў невядомых месцах.
Асабліва трагічны баланс смяротных ахвяр купання службы адзначылі ў чэрвені. Інфармацыя пра няшчасныя выпадкі фіксавалася кожны дзень. Усяго ў чэрвені 120 чалавек страцілі жыццё ў вадзе.
Людзі часцей за ўсё топяцца ў азёрах – каля 31 працэнта выпадкаў. На наступным месцы – рэкі – 24 працэнты, вадаёмы – 17 працэнтаў. Найменш тапельцаў у моры – 5 адсоткаў.
У 92 працэнтах ахвяры – гэта мужчыны.
яс