Беларускія прадпрыемствы прымуць удзел у 61-й Дамаскай міжнароднай выстаўцы, якая пройдзе з 28 жніўня да 6 верасня, паведамляе БЕЛТА.
Мінскі трактарны завод прадставіць на выстаўцы трактары аснашчаныя GPS-навігацыяй і сістэмай ахаладжэння, якая дае магчымасць працаваць пры тэмпературы да плюс 50 градусаў.
Мінскі аўтамабільны завод прадэманструе вялікагрузныя аўтамабілі, уключаючы седлавыя цягачы і самазвалы павышанай праходнасці. "Магілёўліфтмаш" прадставіць пасажырскія ліфты з плаўным ходам, антывандальнымі панэлямі кіравання.
Лекавыя сродкі новага пакалення для лячэння анкалагічных, сардэчна-сасудзістых, эндакрынных захворванняў і туберкулёзу пакажа прадпрыемства "Белмедпрэпараты".
Экспазіцыя прымеркавана да сёмага пасяджэння сумеснай беларуска-сірыйскай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве, якое адбудзецца 29-30 жніўня.
Дамаская міжнародная выстаўка праводзіцца з 1954 года. У мінулым годзе ў выстаўцы ўдзельнічалі 1700 прадпрыемстваў з 50 краін.
яс