Усе сённяшнія газеты на першых палосах адзначаюць урачыстасці, прымеркаваныя да дня пачатку Другой сусветнай вайны, якія 1 верасня прайшлі ў Варшаве.
«Пакорлівасць Нямеччыны і ілжывасць Расеі» – так называецца публікацыя ў Rzeczpospolita.
1 верасня 1939 г. адбыўся напад ІІІ Рэйху і СССР на Польшчу. Сёння Берлін просіць у нас прабачэння, а Масква вінаваціць нас у хлусні, – піша Енджэй Бялецкі (Jędrzej Bielecki).
- Я перад вамі стаю басанож. Я прашу прабачэння за гістарычную віну Германіі, беручы на сябе поўную адказнасць», – гэтыя словы сказаў у нядзелю на галоўных урачыстасцях у Варшаве прэзідэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмэер, і гэта самае лепшае пасведчанне польска-нямецкага прымірэння.
-Усе святкаванні Другой сусветнай вайны без удзелу Расіі не могуць быць паўнацэннымі, – адзначыў у RZ расейскі пасол у Варшаве Сяргей Андрэеў. -- Дзеянні польскіх уладаў зневажаюць памяць звыш 600 тысяч салдат і афіцэраў, якія загінулі за вызваленне Польшчы, – заявіў старшыня расійскай Дзяржаўнай Думы Вячаслаў Валодзін.
Аднак Польшча высока цэніць унёсак СССР у разгром ІІІ Рэйху ўжо пасьля таго, як Гітлер аб’явіў вайну Сталіну ў чэрвені 1941 г. Таму Польшча хоча запрасіць прадстаўнікоў Крамля на 75-ыя ўгодкі вызвалення канцлагера Аўшвіц.
Напісаў Енджэй Бялецкі на першай старонцы Rzeczpospolita.
яс