Дзясяткі тысяч паломнікаў з усіх рэгіёнаў Польшчы прыбылі на аэрадром Крушын блізу мястэчка Улацлавэк. Там адбываецца малітоўная сустрэча «Польшча пад крыжам» на свята Узвышэння святога Крыжа.
Альжбета Ляхман (Elżbieta Lachman) з Фонду Sole Dios Basta, падкрэслівае, што гэтая акцыя мае вялікае духовае значэнне
- Сённяшні дзень для таго, каб як мага больш людзей ахвяравала сваё жыццё Ісусу Хрысту, таму што з ім жывецца лягчэй. Перамагаць будзённыя праблемы з ім на многа прасцей. І лепш даверыцца Ісусу.
На аэрадроме Крушын знаходзіцца 100 мабільных канфесіяналаў для споведзі. За падзеямі можна сачыць на шасці вялікіх экранах. Малітвы, якія пачаліся а 11 гадзіне працягнуцца цэлы дзень. А 20.15 пачнецца Крыжовы шлях, а рэтрансляцыю забяспечвае Першая праграма Польскага радыё і Польскае Тэлебачанне.
Падобныя рэлігіныя сустрэчы пад дэвізам «Польшча пад крыжам» адбываюцца па ўсёй краіне.
яс