Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа памілаваў грамадзян Расіі, якія былі асуджаны за шпіянаж на карысць РФ. Гэта адкрывае дарогу да абмену палонных з Москвой.
Як паведамляюць літоўскія СМІ, спасылаючыся на ананімныя крыніцы, расейцаў Мікалая Філіпчанку і Сяргея Майсеенку могуць абмяняць на грамадзян Літвы Яўгена Матайціса і Арыстыдаса Тамашайціса, якія былі асуджаныя ў Расіі за шпіянаж.
Для таго, каб памілаваць расійскіх грамадзян былі ўнесены папраўкі ва Угалоўны кодэкс Літвы.
У канцылярыі прэзідэнта Літвы не даюць каментароў. «Мы адкажам на магчымыя пытанні ў бліжэйшы час», – 8 лістапада заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Антанас Бубнеліс.
Грамадзяніна Расіі Мікалая Філіпчанку літоўскія службы затрымалі падчас паездкі з Калінінграда ў Беларусь. У ліпені 2017 года віленскі акруговы суд прызнаў яго вінаватым у шпіянажы. Ён аказаўся афіцэрам службы Федэральнай службы бяспекі Расіі, які праводзіць аперацыі па-за межамі дзяржавы. Ён карыстаўся фальшывымі дакументамі, таму не меў права на дыпламатычную недатыкальнасць.
Другі памілаваны 66-гадовы Сяргей Майсеенка быў асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Акрамя шпіянажу, яго абвінавацілі ў незаконным захоўванні боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і гранат.
Абодва асуджаныя прызналіся ў шпіянажы.
Па дадзеных расейскіх службаў, Яўген Матайціс стаў супрацоўнікам літоўскай разведкі ў 2009 годзе для збору інфармацыі пра ўзброеныя сілы Расіі. Ён капітан ваенна-марскога складу ў адстаўцы, які мае падвойнае грамадзянства Літвы і Расіі. Па словах расійскага боку, ён даваў сакрэтную ваенную інфармацыю пра Расію на працягу шасці гадоў.
Арыстыдас Тамашайціс – грамадзянін Літвы, асуджаны на 12 гадоў пазбаўлення волі. Расейская контрвыведка сцвярджае, што ў 2015 годзе яго затрымалі ў Маскве, калі ён атрымаў сакрэтныя дакументы ад грамадзяніна Расійскай Федэрацыі.
яс