Беларуская Служба

На поўдні Польшчы адбыўся выбух газу: ёсць ахвяры

05.12.2019 15:56
Загінулі восем чалавек, сярод іх чацвёра дзяцей.
Месца трагедыі ў Шчырку PAP/Hanna Bardo

У выніку выбуху бытавога газу ў сераду ўвечары ў курортнай мясцовасці Шчырк, што на поўдні Польшчы, дашчэнту разбураны трохпавярховы дом.
Загінулі восем чалавек, сярод іх чацвёра дзяцей. На месцы здарэння працавалі больш за сто ратавальнікаў, а таксама адмыслова пошукавыя сабакі. Сілезскі ваявода Яраслаў Вячорэк падзякаваў ратавальным службам за іх працу:

-Яны цяжка і самаахвярна працавалі на працягу амаль сутак. Ратуючы чужыя жыцці, яны рызыкавалі ўласным здароўем і жыццём. Мы вельмі ўдзячныя.

Паводле папярэдніх дадзеных следства, прычынай выбуху стала пашкоджанне падземнага газаправода сярэдняга ціску, які праходзіў пад жылым домам. Пашкоджанне было нанесена падчас рамонту. На думку экспертаў, газ з аварыйнага газаправода скупліваўся ў сутарэннях дому, дзе і адбыўся выбух.

Спачуванні ў сувязі з трагедыяй у Шчырку родным і блізкім ахвяраў трагедыі выказалі прэзідэнт Анджэй Дуда і прэм'ер Матэвуш Марвецкі, кіраўнікі парламента, а таксама царкоўныя іерархі.

IAR/эж