Беларуская Служба

У Беларусі зноў даражэе паліва

05.01.2020 10:33
За 2019 год кошты на маторнае паліва ў Беларусі ў сярэднім былі павялічаныя на 13%.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePixabay.com

 З 5 студзеня кошт паліва на аўтазаправачных станцыях Беларусі павялічваецца на адну капейку, перадае Белсат.  «Белнафтахім» прысвяціў новаму павышэнню цэнаў вялікі прэс-рэліз, дзе тлумачыцца, што гэты крок зʼяўляецца неабходнасцю.

Кошт бензіну ад 5 студзеня АІ-92-К5-Еўра складзе 1,65 руб., АІ-95-К5-Еўра – 1,75 руб., АІ-98-К5-Еўра – 1,97 руб., ДТ – 1,75 руб. У «Белнафтахіме» кажуць, што павышэнне цэнаў на АЗС адбываецца «ў мэтах забеспячэння стабільнай працы беларускай нафтаперапрацоўчай галіны».

У «Белнафтахіме» адзначылі, што за 2019 год кошты на маторнае паліва ў Беларусі ў сярэднім былі павялічаныя на 13 %, у той час як сусветная каціроўка нафты за названы перыяд вырасла на 17 %.

эж