Беларуская Служба

СААЗ аб'явіла рэжым надзвычайнае становішча з-за распаўсюджвання каронавіруса

31.01.2020 09:24
Увядзенне рэжыму НС азначае заклік да ўсіх краін скаардынаваць меры па барацьбе з вірусам пад эгідай СААЗ. 
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/RUNGROJ YONGRIT Dostawca: PAP/EPA

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) абвясціла рэжым надзвычайнай сітуацыі ў сферы міжнароднай грамадскай аховы здароўя ў сувязі з распаўсюджваннем каронавірусам, які выклікае новы від пнеўманіі ў людзей. Рашэнне пра абвяшчэнне рэжыму НС было прынята групай незалежных экспертаў СААЗ у чацвер, 30 студзеня, пасля першых пацверджаных выпадкаў перадачы віруснай інфекцыі ад чалавека да чалавека за межамі КНР.

Раней выпадкі заражэння каронавірусам фіксаваліся ў асноўным толькі сярод людзей, якія выехалі з эпіцэнтра эпідэміі ў кітайскай правінцыі Хубэй. Увядзенне рэжыму НС азначае заклік да ўсіх краін скаардынаваць меры па барацьбе з вірусам пад эгідай СААЗ. Прадугледжаны таксама канкрэтныя меры па стрымліванню распаўсюджвання віруса.

Генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Адханом Гебрейесус заявіў, што колькасць інфікаваных каронавірусам за межамі КНР пакуль параўнальна невялікая, аднак немагчыма спрагназаваць, якую шкоду каронавірус можа прычыніць краінам са слаба развітой сістэмай аховы здароўя.

Паводле апошніх звестак, колькасць выпадкаў заражэння каронавірусом ва ўсім свеце ўжо перавысіла 8100. Гэта больш, чым колькасць выпадкаў заражэння вірусам SARS 17 гадоў таму назад. За межамі КНР адзначана 89 пацверджаных выпадкаў заражэння.

паводле dw.com/эж