4 сакавіка аператыўнікі крымінальнага вышуку УУС Гомельскага аблвыканкама пры сілавой падтрымцы байцоў АМАПа затрымалі падазраванага ў здзяйсненні разбойных нападаў на банкаўскія ўстановы ў Гомельскім раёне, паведамляецца на сайце nn.by са спасылкай на МУС .
Нагадаем, 10 студзеня хлопец пад пагрозай прадмета, падобнага на пісталет, завалодаў вялікай сумай грошай у аддзяленні банка ў пасёлку Бальшавік.
Праз два месяцы была здзейсненая спроба завалодаць грашыма ў аддзяленні банка ў аграгарадку Бабовічы. Дзякуючы смеласці і вытрымцы банкаўскага работніка, забраць грошы другі раз зламысніку не ўдалося.
яс