Беларуская Служба

У 12 раёнах Віцебскай вобласці выяўленыя заражэнні каранавірусам

15.04.2020 13:07
Каранавірус дабраўся да Верхнядзвінска.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneEPA/DAVID CROSLING

На пасяджэнні штабу па перадухіленні завозу, распаўсюду выпадкаў і абароне насельніцтва ад каранавірусу паведамілі пра выяўленне аднаго хворага, ён шпіталізаваны, паведамляе Белсат.

Стан здароўя пацыента медыкі ацэньваюць як здавальняючы, піша газета «Дзвінская праўда». Устаноўлены і адсочваюцца кантакты 1 і 2 узроўняў.

Як паведамляюць «Народныя навіны Віцебску», станоўчы тэст на каронавірус атрыманы яшчэ ў двух жыхароў Ушацкага раёну. Абодва гэтыя пацыенты патрапілі ў больніцу з пнеўманіяй. Усяго ва Ушацкім раёне COVID-19 захварэлі ўжо 8 чалавек. Агулам у Віцебскай вобласці інфекцыя закранула 12 раёнаў.

У Аршанскім раёне колькасць заражаных павялічылася да 15 чалавек, у Гарадоцкім раёне – 4 пацверджаныя выпадкі.Самая складаная сярод райцэнтраў сітуацыя цяпер у Докшыцах, дзе, паводле выдання, мясцовыя ўлады не агучваюць агульную колькасць захварэлых.

Усяго па стане на 14 красавіка ў Віцебскай вобласці выяўлена 848 выпадкаў інфікавання, агулам па краіне лічба хворых на COVID-19 амаль 3 300.

яс