Беларуская Служба

Амерыканскія навукоўцы падлічылі, калі Польшча пройдзе пік эпідэміі каранавіруса

16.04.2020 16:24
Пік захворвання можа наступіць ужо 27 красавіка, тады ў суткі будзе налічвацца нават 70 смерцяў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne PAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

Па апошніх прагнозах спецыялістаў Вашынгтонскага ўніверсітэту, пік захворванняў у Польшчы наступіць ужо 27 красавіка, тады ў суткі можа налічвацца нават 70 смерцяў. Аднак прагноз утрымлівае вялікаю верагоднасць памылкі, ён можа змяніцца.

Спецыялісты Institute for Health and Evaluation (Інстытут ацэнкі здароўя) Універсітэту Вашынгтона распрацоўвае эпідэміялагічныя прагнозы для многіх краін свету, у тым ліку для Польшчы. З іх аналізу вынікае, што пік захворвання і смяротнасці ад Covid-19 наступіць 27 красавіка і будзе доўжыцца некалькі дзён, а з пачаткам траўня паказчыкі пачнуць паляпшацца.

Даследчыкі, перакананы, з пачаткам траўня колькасць выпадкаў захворвання і смерцяў павінна знізіцца. Напрыклад, 13 траўня на працягу сутак чакаецца 44 смерці, а ў пачатку ліпеня 2020 года – некалькі смерцяў на дзень.

TVP/эж