Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Канапацкая таксама сабрала 100 тысяч подпісаў

10.06.2020 10:55
Канапацкая называе сябе адзіным апазіцыйным прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

На афіцыйнай старонцы Ганны Канапацкай у Фэйсбуку сцвярджаецца, што яна сабрала 100 100 подпісаў у сваю падтрымку, - паведамляе "Наша ніва".

Таксама Канапацкая называе сябе адзіным апазіцыйным прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта.

Прэтэндэнтка выказвае падзяку кіраўніцтву апазіцыйных партый і рухаў за падтрымку.
«Толькі разам мы зможам адстаяць нашу Незалежнасць ад крамлёўскай агрэсіі і гібрыднага аншлюсу», – піша яна.

Нядаўна Канапацкая ў інтэрв'ю «Белсату» абразліва выказалася пра Віктара Бабарыку, параўнаўшы яго з педафілам, якому нельга працаваць у дзіцячым садку. «Менеджэр «Газпрама» не можа быць прэзідэнтам нашай краіны», – сказала яна.

«Бог даруе», – пракаментаваў Віктар Бабарыка выпад прэтэндэнткі.

Віктар Бабарыка ў аўторак заявіў, што сабрана 230 тысяч подпісаў, у панядзелак Валерый Цапкала назваў лічбу ў 119 тысяч подпісаў.
яс