Рэкордная колькасць палякаў, якія жывуць у Вялікабрытаніі, плaнуе галасаваць на прэзідэнцкіх выбарах, 28 чэрвеня. Пасольства Польшчы ў Лондане паведаміла, што з гэтай мэтай зарэгістраваліся 129 тысяч 164 польскія эмігранты.
Згаданая колькасць можа нязначна павялічыцца, паколькі разглядаюцца яшчэ індывідуальныя звароты. Частка польскіх выбаршчыкаў не атрымала своечасова электроннага ліста, неабходнага дзеля завяршэння рэгістрацыі.
Нагадваем, у першым туры прэзідэнцкіх выбараў 2015 года колькасць польскіх выбаршчыкаў, зарэгістраваных у Вялікабрытаніі, склала амаль 74 тысяч. У другім туры - амаль 91,5 тысяч. Для ўдзелу ў парламенцкіх выбарах, амаль год таму, у Вялікабрытаніі зарэгістраваліся больш за 97 тысяч польскіх выбаршчыкаў.
Нагадваем, выбары прэзідэнта Польшчы на тэрыторыі Вялікабрытаніі адбудуцца выключна ў дыстанцыйнай форме.
аз