Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

МЗС Польшчы выклікала прадстаўніка нямецкай амбасады

09.07.2020 08:01
Справа тычыцца артыкулаў у штодзёнцы „Факт”, якую выдае нямецкае выдавецтва Ringier Axel Springer.
Будынак МЗС Польшчы ў ВаршавеBy Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=37535839

„У сувязі з шэрагам артыкулаў у нямецкіх сродках масавай інфармацыі, якія робяць уражанне маніпуляцыі і падтрымкі боку аднаго з кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы, я выклікаў у Міністэрства замежных спраў часовага паверанага Германіі”, - напісаў у Твітары намеснік міністра замежных спраў Шыман Шынькоўскі вэль Сэнк (Szymon Szynkowski vel Sęk).

Гаворка ідзе, між іншым, пра тое, як штодзёнка „Факт”, якую выдае нямецкае выдавецтва Ringier Axel Springer, апісвала справу памілавання прэзідэнтам Анджэем Дудам мужчыны, асуджанага за сексуальнае злачынства супраць непаўналетняй асобы.

аз