Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Палякі ў Літве запрашаюць на акцыю салідарнасці з беларусамі

19.08.2020 14:33
Акцыя падтрымкі пачнецца вечарам перад беларускай амбасадай у Вільні.
ВільняPhoto: jackmac34/pixabay.com/CC0 Public Domain

Палякі ў Літве запрашаюць на акцыю салідарнасці з беларусамі. Сёння ў Вільні адбудзецца адмысловая акцыя, арганізаваная мясцовым аддзяленнем Саюза палякаў у Літве.Арганізатары заклікаюць прынесці польскія сцягі і сцягі незалежнай Беларусі.

Марэк Кубяк з Віленскага аддзялення Саюза палякаў у Літве паведаміў Польскаму радыё, што акцыя павінна прыцягнуць увагу да таго, што ў Беларусі пражывае буйная польская меншасць.

„Мы хочам паказаць, што мы - палякамі ў Літве памятаем пра нашых суайчыннікаў, палякаў, якія жывуць у Беларусі”, - тлумачыць ён.

Актывіст дадае, што польскія меншасці абедзвюх краін заўсёды супрацоўнічалі паміж сабой, а ў Вільні і Віленскім рэгіёне амаль кожны ведае нейкага чалавека, які жыве прама за літоўска-беларускай мяжой.

- У адных сям'я, у іншых - дзелавыя кантакты. Аднак нас з Беларуссю аб’ядноўвае таксама агульная гісторыяй, а нават гады, праведзеныя супольна ў складзе Савецкага Саюза.

Акцыя падтрымкі пачнецца вечарам перад беларускай амбасадай у Вільні.

Паводле афіцыйных дадзеных, у Літве пражывае амаль 200 тысяч палякаў, а ў Беларусі - больш за 300 тысяч. Аднак паводле неафіцыйных дадзеных, колькасць палякаў, якія жывуць у Беларусі, можа быць большая.

аз