81 год таму, 1 верасня 1939 года, нападзеннем гітлераўскай Германіі на Польшчу пачалася Другая сусветная вайна. У 4:34 нямецкая авіяцыя правяла бамбаванне гарадоў Тчэў і Велюнь, а ў 4:45 нямецкі эскадраны браняносец «Шлезвіг-Гольштэйн» абстраляў польскую ваенную частку ў Гданьску. Польскае радыё паведаміла аб пачатку вайны раніцай 1 верасня.
- Вайна. З сённяшняга дня ўсе нашы справы адыходзяць на другі план. Наша прыватнае жыццё мы павінны пераставіць на ваенныя рэйкі. Ад сёння мы ўсе – салдаты. Цэлы высілак народу павінен быць накіраваны на змаганне з ворагам ажно да перамогі.
Палякі адважна змагаліся з немцамі, хоць сілы былі няроўныя. 17 верасня Савецкі Саюз напаў на Польшчу з усходу, прымусіўшы Войска Польскае да барацьбы на два франты. Апошняя бітва польскіх войск з ворагам адбылася 6 кастрычніка.
вс
на фота: рэканструкцыя бітвы пад Млавай