Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

81 год таму нападзеннем Германіі на Польшчу пачалася Другая сусветная вайна

31.08.2020 15:45
У 4:34 нямецкая авіяцыя правяла бамбаванне гарадоў Тчэў і Велюнь, а ў 4:45 нямецкі эскадраны браняносец «Шлезвіг-Гольштэйн» абстраляў польскую ваенную частку ў Гданьску.
Rekonstrukcja bitwy pod Mławą z kampanii wrześniowej 1939 roku
Rekonstrukcja bitwy pod Mławą z kampanii wrześniowej 1939 roku Robert Bartosewicz / Polskie Radio

81 год таму, 1 верасня 1939 года, нападзеннем гітлераўскай Германіі на Польшчу пачалася Другая сусветная вайна. У 4:34 нямецкая авіяцыя правяла бамбаванне гарадоў Тчэў і Велюнь, а ў 4:45 нямецкі эскадраны браняносец «Шлезвіг-Гольштэйн» абстраляў польскую ваенную частку ў Гданьску. Польскае радыё паведаміла аб пачатку вайны раніцай 1 верасня.

- Вайна. З сённяшняга дня ўсе нашы справы адыходзяць на другі план. Наша прыватнае жыццё мы павінны пераставіць на ваенныя рэйкі. Ад сёння мы ўсе – салдаты. Цэлы высілак народу павінен быць накіраваны на змаганне з ворагам ажно да перамогі.

Палякі адважна змагаліся з немцамі, хоць сілы былі няроўныя. 17 верасня Савецкі Саюз напаў на Польшчу з усходу, прымусіўшы Войска Польскае да барацьбы на два франты. Апошняя бітва польскіх войск з ворагам адбылася 6 кастрычніка.

вс

на фота: рэканструкцыя бітвы пад Млавай