Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лукашэнка думае, што група людзей за міфічныя грошы міфічнага Захаду ладзіць пратэсты

21.09.2020 15:11
У выніку затрыманняў турмы неўзабаве перапоўняцца.
   20
Пратэсты ў Мінску 20 верасняфота: PAP/EPA/STR

Rzeczpospolita піша пра дэманстрацыі пратэсту ў нядзелю ў беларускіх гарадах. Пратэстоўцы неслі здымкі афіцэраў міліцыі і супрацоўнікаў АМАПу, адказных за рэпрэсіі. Днём раней, як і было абяцана, у сацсеткі былі «злітыя» дадзеныя тысячы супрацоўнікаў міліцыі. Апазіцыя папярэдзіла, што гэта толькі першая частка.

Меркаваннем беларускага палітолага Аляксандра Фядуты, Лукашэнка ўвесь час думае, што нейкая група людзей за міфічныя грошы міфічнага Захаду ладзіць пратэсты. У выніку затрыманняў турмы неўзабаве перапоўняцца. Ужо цяпер людзей пачалі выпускаць. Яшчэ ў суботу, пасля затрыманняў на Маршы жанчын Святлана Ціханоўская папярэдзіла, што сілавікі перастануць быць ананімнымі.

Падчас разгону маніфестацый сілавікі апрануты ў балаклавы і форму без апазнавальных знакаў, а частка агулам у форму, якая не выкарыстоўваецца ў беларускіх сілавых структурах. Яны таксама прыязджаюць на машынах без нумарных знакаў. Дэманстранты заўважылі, што найлепшы метад барацьбы з імі – сарваць маску і выканаць здымак. Тады сілавікі ўцякаюць у паніцы. Жыхары некаторых дамоў у Мінску пачалі развешваць у пад’ездах дамоў, дзе жывуць міліцыянты, іх здымкі з надпісам «Увага, злачынца».

Пакуль невядома, як акцыя кібер-партызанаў паўплывае на сілавікоў Лукашэнкі. Але на яе ўжо адрэагаваў сусед – Расія. У Думе выступілі з прапановаю ў дзесяць разоў павялічыць штраф за выяўленне дадзеных супрацоўнікаў паліцыі. Расійскіх, зразумела.

нг