Як і паведамлялася раней, рэканструкцыя ўрада звязана са скарачэннем колькасці ведамстваў. Замест цяперашніх 20 іх стала 14. У сувязі з гэтым некаторыя міністэрствы абʼяднаныя. Частка міністраў страціла пасады, зʼявяліся новыя кіраўнікі.
Прэмʼер Польшчы Матэвуш Маравецкі перакананы, што змены ва ўрадзе «будуць спрыяць стварэнню дзяржавы дабрабыту»:
- Новая структура ўрада павінна паспрыяць больш спраўнаму прыняццю рашэнняў.
Прэмʼерам застанецца Матэвуш Маравецкі.
Рыхтуюцца змены сярод віцэ-прэмʼераў, бо адным з іх стане Яраслаў Качыньскі. Ва ўрад вернецца Яраслаў Говін. Ранейшыя віцэ-прэмʼеры Пётр Гліньскі і Яцэк Сасін застануцца на сваіх пасадах.
Яраслаў Говін акрамя функцый віцэ-прэмʼера зойме пасаду міністра развіцця, працы і тэхналогіяў. Пётр Гліньскі застанецца на пасадзе міністра культуры і нацыянальнай спадчыны. Яцэк Сасін працягне кіраваць Міністэрствам дзяржактываў.
Будзе створана новае міністэрства з абʼяднання ведамстваў адукацыі, навукі і вышэйшай адукацыі. Пасаду міністра ў ім зойме Пшэмыслаў Чарнек, былы дэпутат кіроўнай «ПіС», які раней быў люблінскім ваяводам.
Міністрам сельскай гаспадаркі і лясной гаспадаркі стане Гжэгаш Пуда. Рэшта міністэрстваў засталіся без зменаў.
Склад новай Рады Міністраў:
Прэмʼер-міністр: Матэвуш Маравецкі
Віцэ-прэмʼеры: Яраслаў Качыньскі, Пётр Гліньскі, Яцэк Сасін, Яраслаў Говін
Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі (Piotr Gliński)
Міністэрства дзяржаўных актываў Яцэк Сасіе (Jacek Sasin)
Міністэрства развіцця, працы і тэхналогіяў Яраслаў Говін (Jarosław Gowin)
Міністэрства інфраструктуры: Анджэй Адамчык (Andrzej Adamczyk)
Міністэрства сельскай і лясной гаспадаркі (Grzegorz Puda)
Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak)
Міністэрства замежных спраў і адміністрацыі: Марыюш Каміньскі (Mariusz Kamiński)
Міністэрства замежных спраў: Збігней Рау
Міністэрства адукацыі, навукі і вышэйшай адукацыі: Пшэмыслаў Чарнэк (Przemysław Czarnek)
Міністэрства клімату: Міхал Курытка (Michał Kurtyka)
Міністэрства: Тадэвуш Касьціньскі (Tadeusz Kościński)
Міністэрства сямʼі: Марлена Малонг (Marlena Maląg)
Міністэрства аховы здароўя: Адам Нядзельскі (Adam Niedzielski)
Міністэрства юстыцыі: Збігнеў Зёбра (Zbigniew Ziobro)
эж