Беларуская Служба

Брытанцы адновяць ударную сілу караблёў ВМС Украіны

14.10.2020 13:30
З гэтай мэтай падпісаная пагадненне аб намерах у справе пакупкі васьмі ракетных катэраў за прыкладна 1,4 млрд еўра.
Уладзімір ЗяленскіFoto: PAP/EPA/VALENTYN OGIRENKO / POOL

Не без прычыны размовы на тэму мадэрнізацыі ўкраінскага ваеннага флоту адбыліся ў марской базе Портсмут на борце авіяносца Queen Elizabeth. Менавіта гэта карабель цяпер лічыцца найбольшым сімвалам магчымасцяў брытанскага суднабудавання, піша defence24.pl.

На дадзены момант дакладныя падрабязнасці невядомыя, але гаворыцца аб тым, што тычацца яны не толькі будовы самых караблёў, але і звязаных з вытворчасцю дакладных узбраенняў і стварэннем новых ваенна-марскіх бас для ВМС Украіны.

«Рэалізацыя гэтых праектаў значна ўмацуе магчымасці і баявы патэнцыял ВМС Украіны, а таксама ўзаемадзеянне з марскім складнікам краін НАТА. Больш за тое, мы чакаем, што гэта стане рухаючай сілай для актывізацыі суднабудаўнічай галіны ва Украіне і прыцягнення найноўшых тэхналогій у нашу эканоміку«, – заявіў украінскі міністр абароны Андрэй Таран.

Большая частка пакупак фінансуецца за кошт пазык, якія прыйдзецца пагасіць пазней. Аднак у выпадку кантрактаў на ўзбраенне гэтыя пазыкі прадастаўляюцца на вельмі выгадных умовах, што пры правільна падрыхтаваным кантракце дапамагае вярнуць іх пазней. У выпадку цяперашняга пагаднення аб будаўніцтве ракетных караблёў гэта павінна быць пазыка ў памеры 1,4 млрд еўра на працягу 10 гадоў.

ав