Сёння ўступае ў сілу 4-тыднёвая забарона на палёты ў Кітай некаторых авіяперавозчыкаў, выдадзеная Кітайскім упраўленнем грамадзянскай авіяцыі.
У прыватнасці забарона распаўсюджваецца таксама на польскую авіякампанію PLL LOT.
Абмежаванні вынікаюць з мясцовых законаў, якія тычацца прафілактыкі пандэміі каранавіруса. Апрача польскага авіяперавозчыка, яна закранула таксама Turkish Airlines і Saudi Arabian.
У сваю чаргу тыднёвую забарону на палёты кітайцы ўвялі, між іншым, у дачыненні да іранскай авіякампаніі Mahan і італьянскага авіяперавозчыка Neos.
аз