Беларуская Служба

Беларусы адыходзяць ад Расіі

24.11.2020 14:12
Крэмль траціць давер беларусаў у сувязі з падтрымкай Лукашэнкі.
Сцягі Беларусі і РасііFreshStock/Shutterstock.com

Паводле 60% беларусаў, яшчэ ў 2019 годзе саюз з Расіяй быў бясспрэчна лепшы, чым саюз з ЕЗ. Сёння гэтая сітуацыя моцна змянілася – інфармуе газета Rzeczpospolita. Пасля выбараў 9 жніўня і жорсткіх разгонаў пратэстуючых, катаванняў і гвалту беларусы сталі менш давяраць расійскаму ўраду, які падтрымлівае рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Толькі што былі апублікаваныя вынікі апытання праведзенага Беларускай аналітычнай майстэрняй наконт таго, з кім беларусы хацелі б мець большыя дачыненні. Зараз пазітыўны вынік у бок Расіі склаў 40% – на 20% менш, чым паўтары года таму. У той жа час лік тых, хто падтрымлівае больш цесныя адносіны з Еўропай, павысіўся з 24% на 32%. Паводле адмыслоўцаў, гэтая з'ява найбольш звязана з тым, што беларусы пралічыліся ў Расіі пасля таго, як яна стала падтрымліваць рэжым Лукашэнкі.

Расійскія прапагандысты ў сваю чаргу падкрэсліваюць, што пазіцыя Пуціна абгрунтаваная тым, што ў выпадку перамогі рэвалюцыі да ўлады ў Мінску прыйдуць прапольскія сілы. Польшча відавочна падтрымлівае беларускую апазіцыю, фінансуе апазіцыйныя СМІ і дала прытулак людзям, звязаным са Святланай Ціханоўскай і Каардынацыйнай Радай, што непасрэдна кажа пра агентуральны характар дзеянняў.

З іншага боку, Крэмль зараз не можа распачаць перамоваў з апазіцыяй, бо гэта паўплывала бы на прэстыж краіны, а таксама магло б давесці да рэакцыі беларускіх сілавікоў і ўнутраных службаў, якія не бачылі б больш легітымізацыі рэжыму Крамлём – лічыць прафесар Андрэй Суздальцаў.

Rzeczpospolita/аев