Некалькі тыдняў таму ў польскай медыяпрасторы шырока распаўсюджвалася інфармацыя пра нямецкую прапанову дапамогі ў барацьбе з каранавірусам. Да паведамленняў амаль адразу дадалі, што «польскі ўрад адмовіўся ад прапановы». Усё адбывалася на фоне рэзкага павелічэння захворванняў і амаль крытычнай сітуацыі ў Польшчы. У той самы час каранавірусны крызіс у Нямеччыне знаходзіўся пад кантролем сістэмы аховы здароўя. Польскую адмову ў дапамозе нямецкія СМІ апісвалі як, маўляў, «Польшча занадта ганарлівая, каб прымаць дапамогу ад немцаў».
Як высветліў сакратар Міністэрства замежных справаў Польшчы, прапанова дапамогі паявілася найперш у медыйным, а толькі потым у дыпламатычным фармаце – інфармуе партал wPolityce. Калі з’явілася і афіцыйная прапанова дапамогі, польскае МЗС зарэагавала неадкладна, падкрэсліваючы, што абсталявання не патрабуе, бо яго хапае, але прыдаўся б медычны персанал. У гэтым Германія не магла дапамагчы, бо як інфармавала, яна сама мае кадравыя праблемы з працаўнікамі медычных прафесій.
Сама па сабе інфармацыя пра дапамогу і адмову польскага ўраду выклікала рэзкую рэакцыю сярод палітыкаў апазіцыі, якія абвінавачвалі ўладу ў спробе пашырэння антынямецкіх настрояў у грамадстве коштам жыцця хворых палякаў. Урэшце рэшт высветлілася, што нямецкая прапанова была толькі паказухай, каторую распаўсюдзілі нямецкія СМІ – інфармуе wPolityce.
wPolityce/аев