Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Гродзенцы адмаўляюцца ад карпаратываў на Новы год у рэстаранах

25.12.2020 13:48
Некаторыя гродзенскія рэстараны сёлета наагул не будуць працаваць у навагоднюю ноч. 
Аўдыё
  • Гродзенцы адмаўляюцца ад карпаратываў на Новы год у рэстаранах
Рэстаран у Гроднеscreen http://cafeveras.by/#interjer

Некаторыя гродзенскія рэстараны сёлета наагул не будуць працаваць у навагоднюю ноч з-за таго, што кліенты адазвалі свае замовы. Іншыя скардзяцца на невялікую колькасць карпаратываў.

Калі летась месцы ў рэстаранах былі забраніраваныя яшчэ з восені, то сёлета шмат якія карпаратывы адклікалі свае замовы на сустрэчу Новага года ў рэстаране.
Сёлета сярэдні кошт навагодняй ночы ў гродзенскіх рэстаранах складае прыкладна 160 рублёў.

Так у рэстаране «Верас» яшчэ і зараз палова месцаў на навагоднюю ноч пустуе і гэта пры тым, што колькасць гасцей скарочана з улікам санітарных нормаў.
У рэстаране «Белыя росы» банкеты маюць адбыцца толькі ў адной зале, паколькі трэць замоваў ужо скасавана.

Гаспадары рэстарана сумна заўважаюць, што калі і надалей госці будуць адмаўляцца ад замоваў, то 31 снежня рэстарана працаваць не будзе.

Многія гродзенцы кажуць, што традыцыю сустракаць Новы год у рэстаране сёлета парушыў каранавірус.

Праўда, некаторыя з гэтым не пагаджаюцца, іх цешыць тое, што ўрэшце можна заказаць столік без праблем у любым рэстаране горада.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ