У мінулым годзе ў Нарвегіі было прададзена больш электрамабіляў, чым аўто з бензінавымі, дызельнымі і гібрыднымі рухавікамі.
Усяго ў мінулым годзе ў Нарвегіі было прададзена 141 412 новыя аўтамабілі. З іх 76 789 былі электрычнымі, паведаміла Нарвежская федэрацыя шашэйных дарог (OFV). Гэта азначае, што электрамабілі складалі 54,3 працэнта ўсіх новых аўтамабіляў, якія прадалі ў Нарвегіі ў 2020 годзе. Годам раней доля гэтых транспартных сродкаў складала крыху больш за 42 працэнты. У параўнанні з канцом папярэдняга дзесяцігоддзя гэта павелічэнне больш чым на 53 працэнтныя пункты.
Нарвегія хоча забараніць продаж аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання да 2025 года. Улады прымяняюць фінансавыя стымулы да людзей, якія вырашылі набыць электрамабілі. Гэтыя пакупнікі вызваляюцца ад некаторых падаткаў.
Паводле ацэнак, у гэтым годзе доля продажаў новых электрамабіляў у Нарвегіі перавысіць 65 адсоткаў. Для параўнання, дызельныя аўтамабілі займаюць толькі 8,6% рынку, у той час як у 2011 годзе гэта было больш за 75%.
ав