У 2021 годзе ўвесь свет чакае шмат цікавага – піша ў артыкуле для Dziennik Gazeta Prawna журналіст Якуб Капішэўскі. Ён пастараўся падсумаваць галоўныя падзеі, якіх трэба чакаць у новым годзе і карціна вельмі цікавая, а гэта толькі тое, пра што мы ведаем. Самым важным пунктам 2021 года будзе масавая вакцынацыя па ўсім свеце, якая дазволіць нам пераадолець распаўсюд каранавіруса. Ёсць аднак адзін сумнеў: наколькі сур’ёзнымі будуць новыя штамы віруса і як хутка яны будуць распаўсюджвацца. Да таго, у палітычнай сферы можам чакаць некалькі ператасовак, якія зменяць вядомы нам, стабільны некалькі гадоў свет.
Першы пункт - гэта змена на пасадзе прэзідэнта ЗША. Джо Байдэн, які 20 снежня афіцыйна стане прэзідэнтам, пачне весці зусім іншую палітыку, чым Дональд Трамп. Перад ім стаіць шмат выклікаў, каб утрымаць пазіцыю сусветнага лідара і спрабаваць кантраляваць, па меры магчымасці, развіццё кітайскага ўплыву ва ўсім свеце.
Тымчасам у Паднябеснай рыхтуецца 100-ы юбілей стварэння Кампартыі Кітая. З гэтай нагоды рыхтуюцца розныя мерапрыемствы, але бадай самымі важнымі будуць сустрэчы партыі, якая зможа абвесціць перамогу над крайняй галечу ды стварэнне ўмерана заможнага грамадства. Да таго, насуперак традыцыі не варта чакаць новага лідара Кітая пасля другога тэрміну Сі Цзінпіна, які збіраецца застацца на пасадзе старшыні КНР.
У адрозненні ад Цзінпіна, сваю пасаду ў гэтым годзе пакіне шматгадовы канцлер Нямеччыны Ангела Меркель. Яна сыдзе з самай важнай ролі ў краіне ды ЕЗ пасля чатырох тэрмінаў. Змена, якая чакае нямецкую палітычную сцэну, паўплывае на падзеі ў суседніх краінах. І гэта толькі некаторыя з прыведзеных у Dziennik Gazeta Prawna падзеяў, якія напэўна зробяць 2021 год цікавым, ды, у нейкай ступені, цяжкаватым.
Dziennik Gazeta Prawna/аев