Расійскі філосаф і гісторык Ігар Чубайс раскрытыкаваў планы па правядзенні рэферэндуму аб рэканструкцыі помніка Феліксу Дзяржынскаму ў Маскве. У той жа час ён папярэдзіў, што аднаўленне сімволікі Савецкага Саюза ў публічнай прасторы прывядзе да рэактывацыі савецкай ідэалогіі.
Саюз расійскіх афіцэраў і група актывістаў нацыяналістычных рухаў падалі хадайніцтва аб усталяванні на Лубянцы помніка „крываваму Феліксу”. Паколькі ўлады сталіцы, не жадаючы самастойна прымаць рашэнне па гэтай справе, то аб’явілі аб намеры правядзення рэферэндуму.
Жыхары Масквы будуць выбіраць адну з дзвюх гістарычных постацяў, якімі з’яўляюцца заснавальнік апарата бяспекі Фелікс Дзяржынскі і князь Аляксандр Неўскі. Галасаванне будзе праходзіць з 25 лютага па 5 сакавіка.
Помнік Феліксу Дзяржынскаму стаяў перад маскоўскай сядзібай НКУС - КДБ да 1991 года. На хвалі дэмакратычных змен ён быў разабраны і перавезены ў музей.
аз