Беларуская Служба

Птушыны грып ударыў у дзясяткі фермаў у Польшчы

16.04.2021 14:37
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneOrest lyzhechka/Shutterstock

На цяперашні момант выяўлена 169 вогнішчаў смяротнага для птушак грыпу – чытаем на партале OKO.press. Гаворыцца перадусім пра рэгіён паўночнай Мазовіі, дзе знаходзіцца найбольш фермаў масавай гадоўлі птушкі. У выніку можа загінуць аж 100 мільёнаў гэтых жывёлаў і сітуацыя насцярожвае, як гадоўцаў, так і эколагаў.

13 красавіка ў журомінскім павеце, што на Мазовіі, дайшло нават да таго, што зачынілі 10-кіламетравы ўчастак дарогі, каб пазбегчы распаўсюду хваробы з найбольш інфекаванага рэгіёну. Раней некалькі паветаў увайшло ў закрытую зону і рух у іх быў абмежаваны. Паводле Галоўнага інспектарату ветэрынарыі, вірус, які заатакаваў польскія фермы вельмі заразлівы і яго смяротнасць дасягае нават 100%. На цяперашні момант не сцверджаны факт пераходу віруса на чалавека ў Польшчы, аднак падобная сітуацыя здарылася ў Расіі ў лютым, дзе на адной з фермаў той жа вірус выявілі ў сямі працаўнікоў фермы. Адначасова падкрэсліваецца, што цяперашні вірус – не той, які наведаў Польшчу ў 2003-2006 гадах і, на які хварэлі людзі.

«Прамысловыя фермы – гэта зло. Так павінен гучыць загаловак любой інфармацыі аб сітуацыі пад Журомінам. Напэўна, толькі зусім аслепленыя сквапнасцю людзі не бачаць, наколькі жудасны гэты выпадак», – так сітуацыю каментуе на сваім сайце Greenpeace. Паводле адмыслоўцаў, падобныя ўспышкі хваробаў у прамысловых фермах будуць здарацца ўсё часцей – таму неабходна падтрымліваць развіццё экалагічнай птушкагадоўлі. Нагадваецца таксама, што і каранавірус, з якім змагаецца зараз увесь свет – жывёльнага паходжання. Спосаб, якім мы гадуем сваю будучую ежу, можа стаць ключавым фактарам нашага выжывання – чытаем на сайце OKO.press

аев

Чарговы ачаг птушынага грыпу выяўлены ў Польшчы

03.01.2020 12:31
Вэтэрынарныя службы таксама  натуюць асобныя выпадкі загінуўшых дзікіх птушак.

Гледзячы Netflix, людзі атручваюць навакольнае асяроддзе

21.03.2020 10:12
Як прагляд фільмаў можа забруджваць прыроду? 

Польшча змагаецца з велізарным пажарам Бебжанскага нацыянальнага парку

23.04.2020 12:15
Сёння адкрыта гаворыцца, што прычынай пажараў з’яўляецца выпальванне травы мясцовымі фермерамі.