Беларуская Служба

Зборная Польшчы паляцела ў Токіа на Паралімпійскія гульні

17.08.2021 16:31
Паралімпійскія гульні стартуюць 24 жніўня і працягнуцца да 5 верасня.
C       .
Cпартсмены атрымалі алімпійскія намінацыі ад прэзідэнта Анджэя Дуды. PAP/Piotr Nowak

Зборная Польшчы паляцела ў Токіа на Паралімпійскія гульні. Учора спартсмены атрымалі алімпійскія намінацыі ад прэзідэнта Анджэя Дуды. У сталіцы Японіі за медалі ў 12 дысцыплінах будуць змагацца 89 спартсменаў.

Сёння з аэрапорта ў Варшаве ў Токіа вылецелі, у тым ліку, плыўцы, фехтавальшчыкі і веласіпедысты. Падчас цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў у сталіцы Японіі польскі сцяг будуць несці плыўчыха Яанна Мендак і лёгкаатлет Мацей Лепята.

Частка польскай зборнай знаходзіцца ў Токіа з суботы. Паралімпійскія гульні стартуюць 24 жніўня і працягнуцца да 5 верасня.

IAR/аз