Беларуская Служба

Беларусы ў замежжы правялі акцыі салідарнасці з беларусамі на радзіме

30.08.2021 09:44
Акцыі прайшлі ў Варшаве, Гданьску, Кіеве, Львове, Маскве.
.
.EPA/STR Dostawca: PAP/EPA.

29 жніўня беларускія дыяспары правялі ў розных гарадах акцыі салідарнасці з пратэстоўцамі ў Беларусі.

Беларуская дыяспара Масквы выйшла на шпацыр, каб падтрымаць Беларускую асацыяцыю журналістаў і ўсе беларускія грамадзянскія супольнасці, якія зараз пад пагрозай ліквідацыі.

Ва Украіне згадалі, што неўзабаве свой дзень народзінаў будзе святкаваць Аляксандр Лукашэнка. В Кіеве каля беларускай амбасады прайшла акцыя «Пажадай «найлепшага» Лукашэнку».

Падобную акцыю зладзілі і ў Львове.

Штонядзельная акцыя прайшла і ў сталіцы Польшчы Варшаве.
А беларусы з Гданьску правялі сваю штотыднёвую Акцыю салідарнасці ў цэнтры старога гораду. Сёння да іх далучыўся Уладзімір Астапенка, чалец Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, былы амбасадар Беларусі ў Аргенціне.

яс/Белсат