Беларуская Служба

У суботу ў цэнтры Варшавы пройдзе акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам

24.09.2021 11:01
Акцыя мае на мэце аказаць салідарнасць з Анджэем Пачобутам і ўсімі беларусамі, рэпрэсаванымі рэжымам Лукашэнкі.
Анжэліка Борыс і Анджэй Пачобутфота: Польскае радыё

Мінае паўгода з моманту арышту журналіста і актывіста Саюза палякаў у Беларусі Анджэя Пачобута. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі абвінавачвае яго і яшчэ чатырох іншых дзеячаў польскай арганізацыі, у тым ліку, старшыню Анжаліку Борыс у «наўмысных дзеяннях, накіраваных на распальванне нацыянальнай варожасці». Афіцыйнай прычынай узбуджэння крымінальнай справы стала арганізаванае актывістамі ў Гродне мерапрыемства ў памяць аб «выклятых жаўнерах». За гэта ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Рэжым Лукашэнкі вырашыў жорстка суцішыць усіх, хто патрабуе дэмакратыі і справядлівасці; хто інфармуе свет аб тым, што адбываецца ў краіне. Хоць Лукашэнка, несумненна, прайграў на прэзідэнцкія выбарах Святлане Ціханоўскай, то дзякуючы шырока распаўсюджанаму тэрору, надалей застаецца пры ўладзе. Тым часам тысячы адважных беларусаў і беларусак плацяць за сваю мужнасць велізарную цану. Адой з гэткіх асоб з’яўляецца Анджэй Пачобут.

У суботу, у дзень калі пройдзе паўгода з моманту яго зняволення, выданне Gazeta Wyborcza запрашае на ноч салідарнасці, якая пачнецца а 20.30 ля Палаца культуры і навукі ў Варшаве. Акцыя мае на мэце аказаць салідарнасць з Анджэем Пачобутам і ўсімі беларусамі, рэпрэсаванымі рэжымам Лукашэнкі.

Арганізатары заяўляюць, што падчас акцыі будзе зачытаны ліст Святланы Ціханоўскай, выступіць, між іншым, член апазіцыйнай Каардынацыйнай рады Павел Латушка, а беларуская спявачка Наста Някрасава выканае легендарную песню «Муры», паведамляе Gazeta Wyborcza.

аз