Беларуская Служба

У Польшчы паступова павялічваецца колькасць выпадкаў захворвання на каронавірус

27.09.2021 16:56
Медыя wiadomosci.onet.pl публікуе апошнія дадзеныя пра сітуацыю з каронавірусам у Польшчы.
Pacjenci z COVID-19 w szpitalu w Kijowie
Pacjenci z COVID-19 w szpitalu w KijowieForum/Celestino Arce Lavin

У Польшчы 421 новы і пацверджаны выпадак заражэння каронавірусам, — паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ніхто не памёр. Аднак статыстыка паказвае павелічэнне выпадкаў захворвання.

У бальніцах знаходзіцца 384 асобы з COVID-19, у тым ліку 153 пацыенты, падлучаныя да апаратаў ШВЛ, паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў панядзелак, 27 верасня.

У Польшчы для пацыентаў з COVID-19 падрыхтавана 6 330 ложкаў у бальніцах і 629 апаратаў для вентыляцыі лёгкіх

ВХ