Беларуская Служба

МУС: Лукашэнка нясе адказнасць і на ім кроў мігрантаў

04.10.2021 17:35
«Калі мігрант нелегальна перасякае польскую мяжу, неўзабаве пасля перасячэння ён атрымлівае ўказанні аб неабходнасці пакінуць Польшчу і накіроўваецца назад на мяжу».
-
Віцэ-міністр МУС Мацей Вонсікфота: МУС

«Калі мігрант нелегальна перасякае польскую мяжу, неўзабаве пасля перасячэння ён атрымлівае ўказанні аб неабходнасці пакінуць Польшчу і накіроўваецца назад на мяжу», – кажа намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Вонсік.

Польскія спецслужбы затрымалі больш за 140 людзей розных нацыянальнасцей, пераважна грамадзян былога Савецкага Саюза, якія займаюцца трафікам мігрантаў.

 «Гэта кантрабандысты, якія прыязджаюць на мікрааўтобусах, забіраюць мігрантаў. Атрымліваюць за гэта некалькі сотняў еўра ці долараў і адвозяць іх у Германію. Гэта мафія. Гэта злачынныя групоўкі, якія дзейнічаюць у рамках беларускіх службаў», – кажа міністр Вонсік.

Польшчы вядомыя людзі, якія адказваюць за гэта.

М.В: «Мы ведаем турбюро з філіяламі ў краінах з высокім міграцыйным патэнцыялам. Гэта рускія, беларускія, арабскія офісы. У іх часта спрошчаны візавы рэжым. А цяпер Лукашэнка яшчэ адмяніў візы для большасці з гэтых краін. Больш таго, аэрапорты Беларусі, напрыклад, у Гродне (за некалькі дзясяткаў кіламетраў ад польскай мяжы), атрымалі права на міжнародныя перавозкі.

Што здарылася з групай мігрантаў з Міхалова, у тым ліку з дзецьмі? Іх вярнулі ў лес, на мяжу.

 М.В: Іх мэтай была Германія. Варта адзначыць, што гэтыя людзі атрымалі дапамогу ад супрацоўнікаў пагранічнай службы. Яны атрымалі напоі і ежу, ніхто з іх не меў патрэбы ў медыцынскай дапамозе і не паведаміў, што чакае такой дапамогі. Супрацоўнікі памежнай службы паведамілі ім аб магчымасці падачы заявы аб аказанні міжнароднай абароны ў Польшчы, але бацькоў дзяцей гэта не зацікавіла. Іх цікавіла толькі падача такой заяўкі ў Германіі. Таму супрацоўнікі пагранічнай службы вярнулі гэтых людзей на мяжу з Беларуссю, г.зн. у краіну, дзе яны знаходяцца на законных падставах.

Але ў нас ужо ёсць некалькі смерцяў на мяжы. Надыходзяць халодныя ночы, і смерцяў можа быць больш. Ёсць пытанне аб стандартах і каштоўнасцях.

М.В: Менавіта таму мы запусцілі SMS -паведамленні, якія даходзяць да тэлефонаў людзей у Беларусі, якія набліжаюцца да мяжы з Польшчай. Мы папярэджваем іх, што мяжа закрыта і што перасячэнне яе караецца законам, што яны былі падмануты беларускімі ўладамі. Інфармуем таксама, што яны не павінны прымаць ніякіх таблетак ад беларускіх службоўцаў.

Што гэта за таблеткі?

М.В: Літоўцы расследавалі выпадак, калі беларускія службы давалі дзецям метадон перад перасячэннем мяжы з Літвой. Гэта магутны наркотык, які выкарыстоўваецца для лячэння гераінавай залежнасці. Абязбольваючае, мацнейшае за марфін. Яго нельга ўжываць без медыцынскіх указанняў, а тым больш дзецям. Гэтыя дзеці – 1,5 і 6 гадоў – на шчасце былі выратаваны ў літоўскай бальніцы. У нас ёсць сведчанні двух іракцаў, якія суправаджалі аднаго з загінулых мігранта, і ў гэтых паказаннях таксама гаворыцца, што беларускі салдат даваў таблеткі памерламу.

Значыць, для нас няма маральнай чырвонай лініі? Што калі хваля смерцяў дасягне пэўнай мяжы, мы вырашым, што так працягвацца не можа?

М.В: Лукашэнка арганізаваў гэтую працэдуру, і менавіта ён нясе адказнасць і на ім кроў гэтых людзей. Нам нельга падпарадкавацца шантажу дыктатара. У той жа час, запэўніваю вас, кожны, каму патрэбна дапамога на польскай зямлі, яе атрымае.

Намеснік міністра ўнутраных спраў Мацей Вонсік падкрэсліў, што Польшчы ў лагерах для мігрантаў амаль 1500 чалавек. «Але мы не збіраемся прымаць бескантрольны паток мігрантаў! Калі мы вырашым саступіць і адкрыем нашыя межы, гэта будзе азначаць, што Лукашэнка дасягнуў вызначаную мэту».

яс/Dziennik.Gazeta Prawna/Tomasz Żółciak Grzegorz Osiecki