Беларуская Служба

Еўропа пераходзіць на лічбавае вяшчанне

07.10.2021 15:45
Лічбавае радыё набірае папулярнасць у Еўропе. Каля 400 радыёстанцый на кантыненце ўжо вяшчаюць у лічбавым фармаце DAB +.
Szef RMN Krzysztof Czabański proponuje, by rząd rozdał darmowe odbiorniki DAB+ płacącycm abonament RTV (zdj. ilustracyjne)
Szef RMN Krzysztof Czabański proponuje, by rząd rozdał darmowe odbiorniki DAB+ płacącycm abonament RTV (zdj. ilustracyjne)Nick Beer/ Shutterstock

Усё таму, што гэты фармат не толькі лепш, але і становіцца танней, чым UKF. Эксперты кажуць, што пераход ад UKF да лічбавага вяшчання відавочна паскорыўся ў Еўропе. Больш падрабязна на гэтую тэму распавядае карэспандэнт Польскага радыё Войцех Цегельскі.

- У 1990-ых гадах пачало вяшчанне першае лічбавае радыё – нарвежскае НРК. Сёння ў гэтай краіне ўжо няма зусім UKF, толькі DAB+. У 2011 годзе сець UKF у Нарвегіі працавала 40 год і патрабавала сур'ёзнага рамонту. Геаграфія краіны дазваляе вяшчаць 5 радыёстанцыям, а адно дзяржаўнае радыё хацела мець 15 праграм. Адзінай магчымасць гэта зрабіць стаў пераход на DAB+. Кошт быў параўнальны з рамонтам UKF. Транслятары UKF былі цалкам адключаны 4 гады таму. Цяпер да пераходу да лічбавы фармат рыхтуецца Швейцарыя. Агулам на лічбавае вяшчанне пераходзяць 30 краін на еўрапейскім кантыненце.

У Польшчы лідарам пераходу на лічбавы фармат з'яўляецца Польскае радыё, якое трансліруе ўсе свае 9 праграм у DAB+.

Старшыня Нацыянальнай рады СМІ Кшыштаф Чабаньскі прапануе ўраду раздаць палякам лічбавыя радыёпрыёмнікі, каб садзейнічаць папулярызацыі новага фармату лічбавага вяшчання DAB +. Кшыштаф Чабаньскі падкрэсліў, што лічбавае радыё дазволіць вяшчаць на агульнанацыянальным узроўні значна большай колькасці радыёстанцый, чым раней.

- Людзі маюць дома ФМ прымачы, UKF і не бачаць прычын, каб змяняць прымачы на новыя. Вядома, што лічбавае вяшчанне мае лепшы гук, але FМ таксама файна гучыць, думаюць навошта змяняць. Я думаю, што варта, каб урад заінвеставаў ды падараваў лічбавыя прымачы для людзей, якія паслухмяна плацяць гадамі абанемент на СМІ.

Агулам на лічбавае вяшчанне пераходзяць 30 краін на еўрапейскім кантынэнце. Сярод лідараў Нарвенія, Вялікабрытанія, Германія ды Чэхія.

ПР/юл