Беларуская Служба

За мінулыя суткі ў Польшчу ўехалі 40 рэпрэсаваных грамадзян Беларусі

25.11.2021 16:45
Гэтыя асобы звярталіся ў пунктах пропуску па міжнародную абарону на польскай тэрыторыі і атрымлівалі гуманітарныя візы.
Беларускі пашпартBy User: Ліцьвін - Own work, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=7725233

Прадстаўніца Памежнай службы Ганна Міхальска ў чацвер на прэс-канферэнцыі заявіла, што беларусы, якія шукаюць дапамогі ў Польшчы, яе атрымліваюць увесь час.

«Польская памежная ахова працягвае аказваць дапамогу рэпрэсаваным на тэрыторыі Беларусі беларусам. За мінулы дзень на тэрыторыю Польшчы ўехала 40 такіх людзей», – сказала Міхальска на брыфінгу, прысвечаным сітуацыі на польска-беларускай мяжы.

Яна дадала, што гэтыя асобы звярталіся ў пунктах пропуску па міжнародную абарону на польскай тэрыторыі і атрымлівалі гуманітарныя візы.

Да канца кастрычніка выдадзена 1,6 тыс. рашэнняў аб прадстаўленні міжнароднай абароны замежнікам. У асноўным гэта былі грамадзяне Беларусі – 870 чалавек і Афганістана – 560 чалавек (эвакуіраваныя ў жніўні супрацоўнікі польскага войска і дыпламатыі).

Іншаземцу прадстаўляецца міжнародная абарона – у выглядзе статусу бежанца або дадатковай абароны – калі ў краіне яго паходжання яму пагражае пераслед або рэальная рызыка страты жыцця або здароўя.

ав

Сілавыя структуру рэжыму Лукашэнкі хочуць яшчэ больш «заціснуць гайкі»

25.11.2021 08:40
Кіраўнік ГУБАЗІК назваў некалькі заканадаўчых ініцыятыў, якія ўжо распрацоўваюцца.