Беларуская Служба

Павел Белавус не выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту

04.12.2021 10:30
Блізкія Паўла не ведаюць, чаму ён застаецца за кратамі.
Павел Белавус фота з сацыяльных сетак

Пасля 15 сутак арышту на волю не выйшаў стваральнік Symbal.by прадпрымальнік Павел Белавус. Яго мусілі вызваліць у пятніцу а 15:40, перадае euroradio

15 лістапада Белавуса затрымалі выклікалі ў міліцыю і затрымалі. 17 лістапада яго судзілі за несанкцыянаваны пікет, але суд адправіў справу на дапрацоўку. Праз трое сутак пасля затрымання Белавуса не вызвалілі, а 19-га зноў судзілі і прызначылі 15 сутак арышту.

Перад тым паведамлялася, быццам прадпрымальніка затрымалі за перасылку кнігі Змітра Лукашука і Максіма Гарунова "Нацыянальная ідэя", якую ў Беларусі прызналі экстрэмісцкай.

Блізкія Паўла не ведаюць, чаму ён застаецца за кратамі.

эж


Затрыманы стваральнік symbal.by Павел Белавус

15.11.2021 20:01
Што інкрымінуецца Белавусу – пакуль невядома.