Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын заявіў, што нападам мігрантаў на польскую мяжу 16 лістапада кіраваў намеснік старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, генерал-маёр Раман Подлінеў:
-На наш погляд, прысутнасць гэтак высокапастаўленага асобы падчас гэтага штурму паказвае маштабы уцягвання беларускіх сіл ў гэтыя дзеянні. Гэта адназначна паказвае, што гаворка ідзе пра гібрыдную аперацыю, якая выходзіць далёка за рамкі пытанняў арганізацыі міграцыйнага шляху.
16 лістапада адбылася масавая спроба прарыву беларуска-польскай мяжы каля пераходу Кузніца. Польскія памежнікі вымушаныя былі ўжыць слезацечны газ і вадамёты. На апублікаваным Жарынам здымку бачны Подлінеў, які назірае за ўсім, стоячы каля агароджы. Паводле польскіх спецслужбаў, побач з імі знаходзіліся іншыя беларускія сілавікі.
iar/эж