Беларуская Служба

Неафіцыйна: Прэзідэнт Дуда не падпіша папраўку ў закон аб СМІ

21.12.2021 13:58
Рашэнне аб унясенні змяненняў у закон знаходзіцца ў руках прэзідэнта Анджэя Дуды.
A protest in support of US-owned private broadcaster TVN in Warsaw on Sunday.
A protest in support of US-owned private broadcaster TVN in Warsaw on Sunday.Photo: PAP/Radek Pietruszka

У пятніцу Сойм прыняў так званы lex TVN — папраўку ў Закон аб вяшчанні, якая, калі ўступіць у сілу, прымусіць ўладальніка TVN, амерыканскі канцэрн Discovery, прадаць большасць сваіх акцый. Папраўка прадугледжвае, што мажарытарным уласнікам тэлеканала ў Польшчы можа быць толькі кампанія, якая зарэгістраваная і працуе ў Еўрапейскай эканамічнай зоне (ЕЭЗ), якая не з'яўляецца даччынай кампаніяй кампаніі, зарэгістраванай за межамі ЕЭЗ.

Рашэнне аб унясенні змяненняў у закон знаходзіцца ў руках прэзідэнта Анджэя Дуды. Rzeczpospolita піша, што прэзідэнт не падпіша гэты акт.

На думку Анджэя Дуды, падпісаць акт у цяперашнім выглядзе немагчыма. Суразмощцы з акружэння прэзідэнта паведамляюць, што Дуда мае намер перадаць законапраект у Канстытуцыйны трыбунал, што не з'яўляецца добрай навіной для TVN.

— Гэта будзе свайго роду адкладзены подпіс прэзідэнта. Адпраўка акта назад у Канстытуцыйны трыбунал з'яўляецца дэ-факта подпісам пад гэтым актам. Калі Канстытуцыйны трыбунал прызнае папраўкі Канфедэрацыі неканстытуцыйнымі і палічыць астатнюю частку акта канстытуцыйнай, новыя правілы рана ці позна ўступяць у сілу, - кажа прадстаўнік з адміністрацыі прэзідэнта.

Прапанаваныя змены не парушаюць прынцып свабоды слова, і іх мэта - толькі абараніць рынак СМІ ад захопу кантролю над вяшчальнікамі суб'ектамі з-за межаў ЕЭЗ – мяркуюць прадстаўнікі ўлады.

Аднак Цэнтр маніторынгу свабоды прэсы, Саюз журналістаў Польшчы ды іншыя арганізацыі мяркуюць, што гэта «душыць незалежныя СМІ».

вх