Беларуская Служба

Па вырашэнні пракуратуры заблакаваны сайт «Віцебскі Кур'ер News»

23.12.2021 09:11
Віцебскія ўлады працягваюць блакаваць мясцовыя незалежныя медыя.
  News
«Віцебскі Кур'ер News» https://vkurier.info/

Пракурор Віцебскай вобласці лічыць, што на сайце выдання ёсць матэрыялы, якія нібыта ганьбяць дзелавую рэпутацыю і дыскрэдытуюць дзяржаўныя органы і службовых асобаў. Таксама пракурор знайшоў у шэрагу артыкулаў забароненыя звесткі, «патэнцыйна здольныя нанесці фатальную шкоду нацыянальным інтарэсам беларускай дзяржавы».

Дадатковым чыннікам прынятай пастановы пракурор назваў шэраг артыкулаў, у якіх мелася інфармацыя, прызнаная беларускімі судамі як экстрэмісцкая.

«Віцебскі Курʼер News» апошні недзяржаўны электронны рэсурс у Віцебскім рэгіёне, які быў бесперашкодна даступны беларускім чытачам.

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск