Беларуская Служба

У Польшчы павысілі працэнтныя стаўкі

05.01.2022 17:07
Паводле прагнозаў эканамістаў, да канца года працэнтныя стаўкі вырастуць да 3,5%.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePixabay

У аўторак, 4 студзеня, Рада па грашова-крэдытнай палітыцы Польшчы павысіла працэнтныя стаўкі на 0,5%. з Адпаведна базавая працэнтная стаўка Нацыянальнага банка Польшчы павялічылася з 1,75% да 2,25%. Рашэнне ўступіла ў сілу ў сераду, 5 студзеня.

Галоўная эканамістка Паштовага банку Польшчы Моніка Куртэк тлумачыць, што павышэнне стаўкі з'яўляецца адказам на высокую інфляцыю:

-З абгрунтавання Рады па грашова-крэдытнай палітыцы вынікае, што асноўнай прычынай павышэння працэнтных ставак зʼяўляецца інфляцыя, якая ў лістападзе дасягнула 8%. У снежні гэты паказчык быў яшчэ вышэйшы. На жаль, высокая верагоднасць таго, што ў 2022 годзе інфляцыя ў сярэднім будзе вышэйшая, чым у 2021.

Зараз у Польшчы самыя высокія працэнтныя стаўкі з 2013 года. Паводле прагнозаў эканамістаў, да канца года працэнтныя стаўкі вырастуць да 3,5%.

эж


Польшча займае 23-е месца ў свеце па памеры ВУП

28.12.2021 08:11
Брытанскія аналітыкі прагназуюць, што ў 2031 годзе ўзровень ВУП дазволіць Польшчы заняць 21-е месца ў свеце.

Міністр фінансаў: Інфляцыя – гэта глабальная праблема

28.12.2021 10:12
«Гэта таксама цана за ратаванне эканомікі падчас пандэміі COVID-19», – кажа міністр фінансаў Тадэвуш Касцінскі.