Беларуская Служба

Міністр фінансаў: Інфляцыя – гэта глабальная праблема

28.12.2021 10:12
«Гэта таксама цана за ратаванне эканомікі падчас пандэміі COVID-19», – кажа міністр фінансаў Тадэвуш Касцінскі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:stevepb/pixabay.com/CC0 Public Domain

Рост інфляцыі ў асноўным з'яўляецца вынікам знешніх фактараў. Уся Еўропа і свет таксама фіксуюць рэкордны рост коштаў. Гэта і цана за ратаванне эканомікі падчас пандэміі COVID-19, кажа міністр фінансаў Тадэвуш Касцінскі ў інтэрвʼю газеце «Nasz Dziennik».

Міністр прызнаў, што зараз цяжка прагназаваць, калі інфляцыя запаволіцца. «Павышэнне інфляцыі ў першую чаргу зʼяўляецца вынікам знешніх фактараў. Не толькі Польшча, але і ўся Еўропа і свет фіксуюць рэкордны рост коштаў. Гэта таксама цана за ратаванне эканомікі падчас пандэміі COVID-19. Гэта высокая цана, але, з другога боку, значна ніжэйшая, чым беспрацоўе і вялікі эканамічны спад, калі б не велізарныя сродкі, выдаткаваныя з мэтай захавання прадпрыемстваў і працоўных месцаў», – заявіў міністр.

Аднак, паводле палітыка, рост цэн у асноўным выкліканы шэрагам знешніх фактараў.

«Ён зʼяўляецца вынікам росту цэн на нафту і газ або «зялёнай» палітыкі Еўрапейскай камісіі – росту коштаў на энерганосьбіты, які звязаны павышэннем цаны дазволаў на выкід CO2», – дадаў палітык. Тадэвуш Касціньскі нагадаў, што ўрад падрыхтаваў адпаведныя інструменты для барацьбы з інфляцыяй.

«Антыiнфляцыйны шчыт павінен не толькі знізіць інфляцыю, але, перш за ўсё, абараніць палякаў ад росту цэн. Я спадзяюся, што зніжэнне ПДВ, акцызаў на паліва і энергію дапаможа лягчэй перажыць месяцы з найвышэйшай інфляцыяй», – сказаў палітык. Ён успомніў таксама пра магчымасць зніжэння да нуля ПДВ на прадукты харчавання.
«ПДВ рэгулюецца дырэктывай ЕС. Ідзе праца над змяненнем гэтай дырэктывы на еўразвязаўскім форуме. Міністры фінансаў ЕС ужо ўзгаднілі яе змест. У сваю чаргу Польшча не хоча чакаць заканчэння заканадаўчага працэсу ў ЕС, адсюль і нашая заяўка на згоду на часовае зніжэнне ПДВ на прадукты харчавання», – дадаў Тадэвуш Касцінскі ў размове з выданнем «Nasz Dziennik».

аз

У сувязі з ростам інфляцыі ўрад рыхтуе дапамогу для найбяднейшых палякаў

14.12.2021 10:14
Дапамога будзе складаць ад 400 да 1150 злотых(ад 87 да 250 еўра) у залежнасці ад памеру хатняй гаспадаркі і даходаў.

Упраўленне энергетычнага рэгулявання зацвердзіла тарыфы на будучы год

18.12.2021 10:02
Пры аналагічным спажыванні палякі заплацяць за электраэнергію на 24 працэнты, а за газ – на 54 працэнты больш.