Беларуская Служба

Жаўнеры пасля службы на польска-беларускай мяжы праходзяць рэабілітацыю

11.01.2022 17:02
Акрамя спартыўна-аздараўленчых мерапрыемстваў праводзяцца і сустрэчы з псіхолагам.
,     ,
Салдаты, якія прайшлі службу на мяжы, карыстаюцца магчымасцямі рэгенерацыі ў Цэнтры ваеннай падрыхтоўкі ў Мранговафота: Мінабароны Польшчы

Салдаты, якія прайшлі службу на мяжы, карыстаюцца магчымасцямі рэгенерацыі ў Цэнтры ваеннай падрыхтоўкі ў Мрангова, паведаміў у СМІ міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак.

Акрамя спартыўна-аздараўленчых мерапрыемстваў праводзяцца і сустрэчы з псіхолагам. Салдаты маюць магчымасць адпачыць з сем'ямі, напісаў у Twitter міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак.

Служба на мяжы доўжыцца тыдзень, потым у салдат тыдзень адпачынку. Яны могуць правесці яго з семʼямі дома або ў Мрангова.

Гэта не адзіная форма падтрымкі, якая аказваецца вайскоўцам. Для падтрымкі жаўнераў, якія служаць на мяжы, быў створаны Цэнтр дапамогі сямʼі, які аказвае юрыдычную, псіхалагічную і душпастырскую дапамогу.

ав

Мяжа Кузьніца-Брузгі застанецца зачыненай

11.01.2022 11:15
Рызыка нелегальнай міграцыі па-ранейшаму высокая, таму памежны пераход у Кузьніцы Беластоцкай, верагодна, не адкрыюць.