Беларуская Служба

LOT зніжаюць кошты на білеты для пасажыраў з украінскім пашпартам

08.03.2022 16:24
Прапанова дзейнічае для паездак з 25 лютага па 31 мая з Польшчы, Румыніі, Венгрыі і Славакіі.
  LOT
Самалёт кампаніі LOTpixabay.com

Польскія авіялініі LOT зніжаюць кошты на квіткі для пасажыраў з украінскім пашпартам. Прапанова дзейнічае для паездак з 25 лютага па 31 мая з Польшчы, Румыніі, Венгрыі і Славакіі. LOT таксама ўводзіць гнуткія правілы вяртання білетаў і ўнясення змяненняў.

На білеты эканомкласа на кароткія і далёкія рэйсы скідка складае 30 працэнтаў для дарослых пасажыраў, 50 працэнтаў для дзяцей і 99 працэнтаў ад кошту для немаўляці на каленях дарослага.

У выпадку, калі пасажыр не з'явіўся на рэйс, ён мае магчымасць бясплатна змяніць браніраванне. Пасажыр з украінскім пашпартам можа вярнуць  білет з вылікам, нават такі, які не вяртаецца. Таксама ўведзена магчымасць набыцця дадатковага багажу да 23 кг да набытага білета ў тарыфе без багажу.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі