Беларуская Служба

У клубе Fama ў Беластоку прайшло абмеркаванне альбома «Ніва. Фотаархіў»

15.04.2022 19:24
Гэты фотаальбом складзены з фотаздымкаў, што цягам дзесяцігоддзяў друкаваліся на старонках тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва».
Аўдыё
:
фота:Анна Пятроўская

У клубе Fama ў Беластоку прайшла творчая вечарына, падчас якой адбылося абмеркаванне альбома «Ніва. Фотаархіў».

Беларусы Беласточчыны ў выдавецкім плане маюць чым пахваліцца. Учора ў беластоцкай кавярні Фама прайшлі гэтак званыя «культурніцкія размовы». Гаворка ішла пра фотаальбом «Ніва. Фотаархіў», які быў выдадзены Праграмнай радай тыднёвіка «Ніва» у Беластоку з фотаздымкамі 1956 – 2000 гг. Альбом быў узнагароджаны ў конкурсе «Фатаграфічнае выданне 2021 года» у рамках фотафестывалю ў Лодзі.

Гэты фотаальбом складзены з фотаздымкаў, што цягам дзесяцігоддзяў друкаваліся на старонках тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» – гаворыць старшыня Праграмнай рады тыднёвіка «Ніва», галоўны рэдактар Яўген Вапа

Выданне ўвабрала ў сябе каля 350 фотаздымкаў, якія публікаваліся на старонках тыднёвіка «Ніва» у розныя часы ад 1956 па 2000 гады. Тыднёвік «Ніва», чые фотапублікацыі ўвабраў у сябе альбом «Ніва. Фотаархіў», выдаецца ў Беластоку ад 1956 году. Факсімільную копію першага нумару можам знайсці ў дадатку да выдадзенага фотаальбому.

слухайце аўдыё

Анна Пятроўская