Беларуская Служба

Моцна даражэе папера, у тым ліку газетная і туалетная

26.04.2022 12:28
Напрыклад, цэны на кардон у гадавым вылічэнні выраслі амаль на 100%.
Podwyżki cen wszystkich rodzajów papieru są wynikiem diametralnie wyższych kosztów.
Podwyżki cen wszystkich rodzajów papieru są wynikiem diametralnie wyższych kosztów.Eagle Eyes X/shutterstock.com

На папяровую прамысловасць уплывае рост цэнаў на электрычнасць, на газ і падаражэнне асноўнай сыравіны гэтай вытворчасці – драўніны і цэлюлозы, піша выданне Rzeczpospoloita. Такі стан рэчаў ужо моцна адбіваецца на спажыўцах.

Выданне паведамляе, што цэны на паперу рэзка растуць – ад офіснай да газета і афсетнай паперы (выкарыстоўваецца, сярод іншага, для друку кніг), упакоўкі і кардона і заканчваючы папяровымі ручнікамі і туалетнай паперай. Кошт асноўнай сыравіны для вытворчасці любога віду паперы – цэлюлознай масы – за апошнія шэсць месяцаў вырас больш чым на 45%. Аднак дарагая цэлюлоза – гэта не адзіная праблема на папяровым рынку.

Rzeczpospolita нагадвае, што цэны на розныя віды паперы значна растуць, пачынаючы ўжо з кастрычніка 2021 г. Як паведамляюць галіновыя парталы, цэны на паперу для афсетнага друку выраслі ўжо ўтрая ў параўнанні з пачаткам гэтага года. Цэны на кардон у гадавым вылічэнні выраслі амаль на 100%, а сярэднія цэны на самыя танныя папяровыя ручнікі і туалетную паперу выраслі адпаведна на 27% і 50% і гэато толькі за апошнія паўгода.

Прэзідэнт Асацыяцыі польскіх вытворцаў паперы Анета Маскала ў гутарцы з газетай Rzeczpospolita выказала меркаванне, што павышэнне цэнаў на ўсе віды паперы з'яўляецца вынікам моцнага павелічэнне выдаткаў на яе вытворчасць. У першую чаргу растуць цэны на цэлюлозу. Яе кошт на сусветных рынках ужо перавысіў 7 тыс. долараў за 10 тон, і, такім чынам, стаў вышэйшым на 3 тыс. долараў, чым у да эпідэмічны час.

Такія высокія цэны на цэлюлозу нароўні з высокімі выдаткамі на яе перапрацоўку ўжо сёння выклікаюць сурʼёзныя затрымкі ў пастаўках паперы і кардона. Гэта выклікае няпэўнасць, што да далейшай сітуацыі на папяровым рынку і пагражае дэфіцытам, пісалі на старонках выдання Rzeczpospolita.

эж


Мінфін Польшчы: Паступленні ў дзяржбюджэт знізіліся на 5 млрд злотых, але яны стабільныя

26.04.2022 10:29
Гэта звязана з антыінфляцыйным шчытом ўрада.

Урад уводзіць пакет дапамогі пазычальнікам у выплаце іпатэчных крэдытаў

26.04.2022 11:53
Дадатковы пакет падтрымкі ўводзіцца Фондам для падтрымкі пазычальнікаў, для якіх растэрміноўка па крэдыце будзе перавышаць 50 працэнтаў іх даходу або якія сталі беспрацоўнымі.