Беларуская Служба

Украіна плануе працягваць развіццё АЭС

28.07.2022 10:01
«Гэта наш прыярытэт, але мы павінны адыходзіць ад выкарыстання расійскай тэхналогіі», – кажа міністр энергетыкі Украіны Герман Галушчанка.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.distelAPPArath/pixabay.com/CC0 Public Domain

Украіна плануе працягваць развіццё АЭС, запэўнівае ў размове з выданнем Dziennik Gazeta Prawna міністар энергетыкі Украіны. Я спадзяюся, што наступная зіма будзе апошняй, калі Расія будзе шантажаваць усіх нас у Еўропе, кажа Герман Галушчанка.

Палітык адзначыў, што вайна вельмі моцна ўплывае на энергетычную сітуацыю. «З 24 лютага мы страцілі 30 працэнтаў фотаэлектрычнай магутнасці, 90 працэнтаў ветравых крыніц, а 35 працэнтаў нашай генерыруючай магутнасці знаходзіцца пад расійскай акупацыяй, у тым ліку найбуйнейшая ў Еўропе Запарожская АЭС, якая складаецца з шасці блокаў. Фіксуем вялізныя страты ў газавым сектары. Спажыванне энергіі таксама скарацілася з-за таго, што значная частка нашай прамысловай галіны была разбураная. У выніку спажыванне энергіі ў прамысловасці ўпала прыкладна на 40 працэнтаў, а газу, у некаторых рэгіёнах, нават на 50 працэнтаў», – кажа Галушчанка.

Паводле міністра энергетыкі, Украіна плануе надалей развіваць ядзерную энергетыку. «Гэта наш прыярытэт, але мы павінны адыходзіць ад выкарыстання расійскіх тэхналогій. У чэрвені мы падпісалі некалькі кантрактаў з Westinghouse, у тым ліку на будаўніцтва дзевяці блокаў па амерыканскіх, а не расійскіх тэхналогіях. Мы нарошчваем пастаўкі паліва на АЭС, але адначасова скарачаем пастаўкі з Расіі(…). Мы таксама падпісалі пагадненне аб будаўніцтве новай станцыі», – падкрэсліў украінскі палітык у размове з выданнем Dziennik Gazeta Prawna.

аз