Беларуская Служба

Цэны на электраэнергію моцна ўдараць па еўрапейскай чыгунцы, а значыць і па яе пасажырах

14.09.2022 13:22
Еўрапейская асацыяцыя чыгуначных грузавых перавозак (ERFA) апублікавала ліст з заклікам да Еўракамісіі рэалізаваць рашэнні, якія дазволяць знізіць кошты на электраэнергію для чыгункі.
Litwa będzie kontynuować wprowadzanie unijnych sankcji na Rosję.
Litwa będzie kontynuować wprowadzanie unijnych sankcji na Rosję.photosounds/ Shutterstock

Еўрапейскія перавозчыкі патрабуюць зніжэння коштаў на энерганосьбіты. Выскоія выдаткі на энергію могуць прывесці да банкруцтва многіх чыгуначных кампаній, паведамляе ў сераду Puls Biznesu.

Еўрапейская асацыяцыя чыгуначных грузавых перавозак (ERFA) апублікавала ліст з заклікам да Еўракамісіі рэалізаваць рашэнні, якія дазволяць знізіць кошты на электраэнергію для чыгункі.

«У сувязі з беспрэцэдэнтным ростам коштаў на электраэнергію мы звяртаемся да Еўракамісіі з просьбай усталяваць ліміты на цэны энерганосьбітаў для цягнікоў, а ў выпадку магчымага дэфіцыту – прызнаць чыгунку стратэгічнай галіной эканомікі і забяспечыць яе прыярытэтным доступе да энергіі», – заявіў генеральны дырэктар Асацыяцыі незалежных чыгуначных перавозчыкаў і член праўлення Еўрапейскай асацыяцыі чыгуначных перавозак (ERFA) Міхал Літвін.

Зніжэнне цэнаў на энерганосьбіты неабходнае не толькі ў сегменце грузавых перавозак, але і ва ўсім грамадскім транспарце. Наступствам рэзкага падвышэння коштаў на энерганосьбіты можа стаць павышэнне коштаў на білеты з наступнага года нават на 50%.

Puls Biznesu адзначае, што альтэрнатывай росту коштаў на квіткі з'яўляецца скарачэнне выдаткаў прадпрымальнікамі і абмежаванне сеткі злучэнняў. Абедзве навіны непрыемныя для пасажыраў, бо за апошнія месяцы, у тым ліку, з-за высокіх коштаў на паліва яны ўсё часцей аддаюць перавагу чыгунцы.

Puls Biznesu/ez